Дзяржаўная ўстанова культуры «Бабруйскі мастацкі музей»

Афіцыйнай датай адкрыцця музея, які быў заснаваны на базе ўстановы культуры «Выставачны зал г. Бабруйска», лічыцца 8 ліпеня 2009 г. Урачыстае адкрыццё музея для наведвальнікаў адбылося пасля рэканструкцыі памяшкання 30 ліпеня 2012 г. Сёння музей мае 2 памяшканні ў Бабруйску: мастацкая галерэя па вул. М. Горкага, 28 і выставачная зала па вул. Сацыялістычнай, 100. Місія музея — захаванне для будучага пакалення твораў прафесійных мастакоў, чыё жыццё і творчасць былі звязаны з Бабруйскім краем.